Прыгажосць і фантазія побач

- 10:44Навіны рэгіёнаў

Кожны навучальны год у нашым ліцэі насычаны цікавымі і карыснымі мерапрыемствамі. Так, кожную восень праводзіцца конкурс сярод вучэбных груп на лепшую кампазіцыю з прыроднага матэрыялу. Сёлета спаборніцтва прысвячалася Году моладзі і называлася “Прыгажосць і фантазія побач”.

Ад канкурсантаў патрабавалася не толькі прыдумаць цікавую кампазіцыю, але і не менш цікавую яе абарону. Гэтая задача была не з простых, але навучэнцы паспяхова справіліся з ёй.
Журы ўразіла арыгінальнасць, творчы падыход і кемлівасць, праяўленыя ліцэістамі пры вырабе кампазіцый. Навучэнцы выкарыстоўвалі разнастайны прыродны матэрыял: асеннія кветкі, агародніну, рознакаляровае лісце, ягады і калоссе. Даволі цікавымі аказаліся і назвы кампазіцый: “Асенні падарунак”, “Будучыня ў руках моладзі”, “Мы будуем будучыню”, “Развітанне з летам”, “Рэальныя хлапчукі”, “Букет моладзі ўсіх народаў” і інш. Асаблівую ўвагу гледачоў і журы прыцягнула кампазіцыя “Дзяўчына з калоссем”, якая заняла 1 месца. Аўтары работы — навучэнцы 1 курса групы 283. 2 месца заняла кампазіцыя “Восень-краса”, а 3 месца падзялілі кампазіцыі “Крок у будучыню” і “Будучыня за намі”. Пераможцы атрымалі дыпломы ліцэя і памятныя сувеніры.
Радуе, што моладзь бачыць прыгажосць вакол сябе і шануе яе, умее працаваць у калектыве, перажывае за агульную справу і любіць сваю Радзіму.

Ірына МАЦУК,
метадыст абласнога аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя Драгічына.