Прынялі ў акцябраты

Дружына імя Лёні Голікава Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна — вялікая і дружная сям’я, якая штогод папаўняецца новымі членамі. У школе дзейнічаюць пярвічныя арганізацыі ГА “БРСМ”, ГА “БРПА”, орган вучнёўскага самакіравання “Феміда”, а самыя малодшыя — акцябраты.

Нядаўна мы сумесна з піянерамі прымалі ў акцябраты нашых самых маленькіх навучэнцаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі нялёгкія выпрабаванні: спыняліся на станцыях і выконвалі вясёлыя і цікавыя заданні.

Акцябраты дружныя, ініцыятыўныя, вясёлыя, актыўныя. Такія ж крэатыўныя і вясёлыя навучэнцы 1 класа нашай школы.

У завяршэнне свята прайшоў урачысты прыём у акцябраты. Члены пярвічнай арганізацыі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і педагог-арганізатар уручылі дзецям акцябрацкія зорачкі. Спадзяёмся, што яны будуць ганарыцца сваёй зорачкай, стануць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі і больш за ўсё на свеце будуць любіць сваю Радзіму.

Аксана АНДРУКОНІС,
педагог-арганізатар Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.