Прыняцце Канстытуцыі дало магчымасць беларусам рэалізаваць імкненне быць гаспадарамі на сваёй зямлі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Роўна 25 гадоў назад быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа, — гаворыцца ў віншаванні. — Гэта знакавая падзея дала магчымасць рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і стабільным грамадстве”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Канстытуцыя заклала трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ўпарадкавання Беларусі, устанавіла гарантыі са­цыяльных правоў грамадзян, стварыла ўмо­вы для захавання і прымнажэння гісто­рыка-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі.

“Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Асноўнага Закона, краіна дынамічна развіваецца: абнаўляюцца гарады і вёскі, павышаецца дабрабыт людзей, расце яе аўтарытэт на міжнароднай арэне, — адзначыў прэзідэнт. — Перакананы, што наша моладзь, якая толькі ўступае ў жыццё, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы”.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім міру, дабра, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.