Прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні жыллём мнагадзетных сем’яў

- 10:57Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 465 “Аб мерах па забеспячэнні жылымі памяшканнямі многадзетных сем’яў у Мінску”. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на скарачэнне на працягу двух гадоў чаргі многадзетных сем’яў у Мінску і выкананне патрабавання кіраўніка дзяржавы аб накіраванні з 2021 года такіх сем’яў на будаўніцтва жылля на працягу аднаго года з даты іх пастаноўкі на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

У адпаведнасці з указам, у 2020—2021 гадах для мнагадзетных сем’яў, якія знаходзяцца на такім уліку, прадугледжваецца будаўніцтва аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў на перспектыўных пляцоўках у мікрараёнах Сокал, Чыжоўка, жылым раёне паблізу вёскі Зацань. Дакументам таксама прадугледжаны продаж жылых памяшканняў ва ўведзеных у эксплуатацыю шматкватэрных жылых дамах дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Мінскбуд”, продаж  300 кватэр з ліку перададзеных забудоўшчыкамі ў камунальную ўласнасць Мінска ў лік усярэдненага паказчыка зносу, а таксама пабудаваных Мінскім гарвыканкамам для адсялення грамадзян са старых і аварыйных дамоў.

У адпаведнасці з дакументам, магчыма таксама аказанне дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах, якія ўзводзяцца па індывідуальных праектах (палепшаных спажывецкіх якасцей). Прадастаўляцца яна будзе толькі на будаўніцтва жылля, якое ўзводзіцца з прымяненнем праектаў (серый) эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей.

Цяпер на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у сталіцы знаходзяцца 5847 мнагадзетных сем’яў, у тым ліку 1811 сем’яў — больш за тры гады.

З 2022 года накіраванне мнагадзетных сем’яў у Мінску на будаўніцтва жылых памяшканняў на працягу аднаго года будзе ажыццяўляцца ў рамках дзеючага заканадаўства, якое прадугледжвае адзіны парадак для ўсіх рэгіёнаў краіны.