Прыняты Закон аб контрсанкцыях

Савет Федэрацыі Расіі аднагалосна адобрыў Закон “Аб мерах уздзеяння (процідзеяння) на недружалюбныя дзеянні Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых замежных дзяржаў”.

Згодна з дакументам, урад па рашэнні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі зможа ўводзіць розныя меры процідзеяння, але яны пры гэтым не павінны распаўсюджвацца на жыццёва неабходныя тавары, аналагі якіх не вырабляюцца ў Расіі і іншых краінах. Адпаведныя рашэнні таксама могуць быць прыняты прэзідэнтам на падставе прапаноў Савета Бяспекі Расіі. У той жа час у выпадку ўстаранення акалічнасцей, якія паслужылі прычынай увядзення контрсанкцый, урад адмяняе адпаведныя меры ўздзеяння.

Законапраект 13 красавіка быў унесены на разгляд Дзярждумы Расійскай Федэрацыі групай дэпутатаў на чале са спікерам ніжняй палаты парламента Вячаславам Валодзіным і прыняты ў трэцім чытанні 22 мая.

Прадугледжваецца, што закон уступіць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання.