Прыпыненне санкцый да Беларусі — станоўчы факт

- 11:00Інфармацыйная гадзіна

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота станоўча ацэньвае рашэнне ЕС аб прыпыненні на 4 месяцы дзеяння санкцый адносна Беларусі.
Нагадаем, савет ЕС прыняў рашэнне прыпыніць на 4 месяцы дзеянне санкцый адносна Беларусі. Аб гэтым паведаміў 12 кастрычніка дзяржсакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Арлем Дэзір.
“Ёсць рашэнне прыпыніць дзеянне абмежавальных мер на бліжэйшыя 4 месяцы”, — сказаў дыпламат.
Рыгор Рапота адзначыў: “Гэта станоўчы факт” (рашэнне аб прыпыненні дзеяння санкцый. — Заўв. БелТА.). Я наогул не веру ў такі інструмент міждзяржаўных адносін, як санкцыі. Асабліва калі ўзнікаюць нейкія праблемы і не вычарпаны ўсе астатнія магчымасці для іх урэгулявання. Санкцыі — не самы эфектыўны спосаб”, — адзначыў Рыгор Рапота.
Ён канстатаваў, што развіццё Беларусі адбывалася і ў час дзеяння санкцый. “Былі санкцыі адносна Ірана. Дарэчы, Расія заўсёды выступала супраць гэтага. Іран развіваўся, і даволі дынамічна. Гэта даволі сумніўны інструмент. Павінны быць нейкія іншыя інструменты ўздзеяння, калі ў гэтым ёсць неабходнасць, але толькі са згоды ААН і іншых міжнародных арганізацый. Такія лакальныя аднабаковыя санкцыі неэфектыўныя і, я нават сказаў бы, шкодныя”, — рэзюмаваў ён.