Прыродныя даследаванні

На сучасным этапе развіцця грамадства становіцца цалкам відавочным, што чалавецтва павінна змяніць свае адносіны да прыроды, навучыцца жыць у гармоніі з ёй. Нездарма ХХІ стагоддзе аб’яўлена сусветнай супольнасцю “стагоддзем навакольнага асяроддзя”. Аднак любая праблема можа быць вырашана толькі ў тым выпадку, калі лозунгі і словы падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі. І пачынацца ўсё павінна з малога, з малой радзімы…

Характэрнасць сельскай школы ў тым, што яна знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад разнастайных прыродных комплексаў, што спрыяе актыўнай экалагічнай, краязнаўчай, прыродаахоўнай дзейнасці. І адным з канкрэтных крокаў у гэтым кірунку з’яўляецца даследаванне прыроды малой радзімы.

Даследчая дзейнасць у прыродных умовах садзейнічае разуменню вучнямі мэтазгоднага прыродакарыстання, асабістай адказнасці кожнага, у першую чаргу, перад самім сабой за захаванне навакольнага асяроддзя свайго аграгарадка. Сумесна з вучнямі было праведзена комплекснае даследаванне экалагічнага стану тэрыторыі цэнтральнага парку аграгарадка. На працягу 3 гадоў група школьнікаў з захапленнем маніторыла ступені забруджвання паветра ў трох лесапаркавых масівах, якую найбольш часта навед-ваюць жыхары аграгарадка. Вучні высветлілі, што самае забруджанае паветра — у цэнтральным парку, і растлумачылі гэта блізкасцю кацельні цэнтральнага ацяплення, а таксама вялікай колькасцю транспарту. Найбольш чыстае паветра ў старым парку, таму менавіта яго вучні рэкамендавалі для прагулак.
Маштабная работа была праведзена па даследаванні экалагічнага стану сажалкі.

Праект выкарыстання адходаў у аграгарадку спрыяў усведамленню неабходнасці захоўваць прыроду, мэтазгодна выкарыстоўваць яе багацці. Вучні вывучылі склад бытавога смецця, правялі апытанне і асветніцкую работу па праблеме асобнага збору адходаў.

Атрыманыя даследаванні сістэматызуюцца і выходзяць на ўзровень навукова-практычных канферэнцый. На працягу некалькіх гадоў вучні школы займаюць прызавыя месцы на абласных экалагічных конкурсах. Актыўнае далучэнне школьнікаў да даследчай і прыродаахоўнай дзейнасці, правядзення спецыяльных прыродаахоўных акцый па добраўпарадкаванні развіваюць імкненне берагчы, абараняць, захоўваць і прымнажаць прыродныя багацці сваёй малой радзімы.

Алена ХІЛЮТА,
настаўніца біялогіі і хіміі
Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы Бераставіцкага раёна.