Прысвячэнне Радзіме

20 красавіка 2018 года ў сярэдняй школе № 25 Магілёва праходзіў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім узялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна Магілёва. Дэвіз конкурсу — “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

Усіх удзельнікаў аб’яднала любоў да паэзіі і роднага краю. Юныя творцы прымушалі гледачоў хвалявацца, пакутаваць, радавацца і абавязкова думаць. У вершах гучала захапленне прыгажосцю і багаццем роднай зямлі, пачуцці гонару, патрыятызму, любові да краіны.

Слухаць канкурсантаў было вельмі цікава. Усе ўдзельнікі прачыталі творы артыстычна і пранікнёна. Хлопцы вельмі стараліся, і ўсім хацелася перамагчы. Але конкурс ёсць конкурс. Гэта ў першую чаргу спаборніцтва, бо з велізарнай колькасці ўдзельнікаў журы трэба выбраць лепшых.

Навучэнцы сярэдняй школы № 4 Магілёва актыўна ўдзельнічаюць у такіх конкурсах і заваёўваюць прызавыя месцы, якія папаўняюць скарбонку дасягненняў школы.

Журы ўлічвала галоўныя складнікі мастацкага чытання: выразнасць прамовы і акцёрскае майстэрства, музычнае афармленне нумара і кампазіцыйную цэласнасць выступлення, узровень эмацыянальнага ўздзеяння на гледача і выкарыстанне новых формаў падачы матэрыялу.

Выступленні юных чытальнікаў глыбока кранулі прысутных. У выніку навучэнец 9 “А” класа нашай школы Павел Гарбацюк атрымаў дыплом II ступені, а навучэнка 7 “Б” класа Валерыя Фралова — дыплом III ступені.

Хочацца падзякаваць усім удзельнікам, настаўнікам, арганізатарам за сапраўднае свята. Такія конкурсы павінны стаць добрай традыцыяй.

Алена СТУДНЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.