Прывіваць любоў да роднай мовы

- 11:11Адукацыйная прастора

Убачыць паказ беларускай батлейкі маглі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара “Падтрымка і павышэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”, які адбыўся ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Удзел у семінары прынялі метадысты інстытутаў развіцця адукацыі і вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Вітаючы ўдзельнікаў семінара, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сонгін сказаў:

— На Гродзеншчыне злучаюцца культуры і мовы многіх нацыянальнасцей, таму мы рады прадставіць свой вопыт захавання роднай мовы, беларускіх традыцый і культуры. Дзякую настаўнікам беларускай мовы, якія нацыянальную свядомасць і ідэнтычнасць нясуць не толькі на ўроках, але і ў жыцці.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 45, 20 красавіка.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ.
Фота аўтара.