Прыярытэтам знешняй палітыкі Расіі застаецца супрацоўніцтва на пляцоўцы СНД, ЕАЭС, АДКБ і Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, выступаючы ў Дзярждуме Расійскай Федэрацыі.
“Безумоўным знешнепалітычным прыярытэтам з’яўляецца нарошчванне супрацоўніцтва ў рамках дзеючых на прасторы шматбаковых фарматаў з расійскім удзелам, уключаючы і Садружнасць, і Еўразійскі эканамічны саюз, і Арганізацыю дагавора аб калектыўнай бяспецы”, — сказаў Сяргей Лаўроў.
Пры гэтым ён адзначыў, што вялікую ўвагу Масква будзе ўдзяляць і развіццю адносін у Саюзнай дзяржаве.