Прыярытэтная задача — барацьба з ІДІЛ

Краіны АДКБ сваёй прыярытэтнай задачай бачаць барацьбу з ІДІЛ, гаворыцца ў заяве кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ аб процідзеянні міжнароднаму тэрарызму, якую яны падпісалі ў Маскве.

“Прыярытэтнай бачым задачу рашучага спынення дзейнасці тэрарыстычнай групоўкі ІДІЛ, якая пачала жорсткае кровапраліцце ў многіх краінах і ўяўляе пагрозу для ўсяго чалавецтва”, — гаворыцца ў заяве.
Кіраўнікі дзяржаў канстатавалі рост пагроз бяспецы ў Цэнтральнай Азіі, звязаных з павышэннем актыўнасці ІДІЛ, руху “Талібан”, “Аль-Каіды” і іншых тэрарыстычных арганізацый на тэрыторыі Афганістана, што вядзе да ўсплёску напружанасці на паўднёвых рубяжах АДКБ, непасрэдна пагражаючы дэстабілізацыяй сітуацыі ў зоне яе адказнасці.
Прэзідэнты лічаць, што падтрыманню стабільнасці на еўразійскай прасторы і ў свеце ў цэлым будзе садзейнічаць далейшае развіццё супрацоўніцтва ў існуючых рэгіянальных структурах і пашырэнне ўзаемадзеяння дзяржаў па пытаннях барацьбы з тэрарызмам як на палітычным узроўні, так і на ўзроўні спецыяльных службаў, профільных міністэрстваў і ведамстваў.
Дзяржавы — члены АДКБ надаюць вялікае значэнне далейшаму ўзмацненню комплексных мер процідзеяння ідэалогіі міжнароднага тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму. Лідары краін арганізацыі ўпэўнены, што выніковая барацьба з тэрарызмам не можа весціся без надзейнага перакрыцця крыніц яго фінансавання, як таго патрабуюць профільныя рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН і міжнародныя стандарты ФАТФ. “Пацвярджаем адказнасць усіх дзяржаў прыкладаць намаганні, накіраваныя на выяўленне арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, задзейнічаных у эканамічных сувязях з ІДІЛ і іншымі тэрарыстычнымі групамі, і надзейнае блакіраванне каналаў фінансавага забеспячэння тэрарызму”, — сказана ў заяве.