Прыёмы грамадзян — гэта добрая, правераная часам практыка

- 13:03Інфармацыйная гадзіна

Прыёмы грамадзян даюць магчымасць даведацца пра праблемы, якія хвалююць людзей у рэгіёнах. На гэта звярнуў увагу журналістаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

“Прыёмы грамадзян — гэта добрая, правераная часам практыка. Яна дае магчымасць ведаць пра праблемы, што хвалююць людзей у рэгіёне. Цяпер колькасць грамадзян, якія звяртаюцца непасрэдна да кіраўніцтва вобласці, значна зменшылася, а гэта сведчыць пра тое, што многія пытанні вырашаюцца на ўзроўні гарадскіх і раённых улад. У той жа час пакуль, на жаль, застаюцца так званыя вузкія месцы. Адно з іх — добраўпарадкаванне жылых мікрараёнаў індывідуальнай забудовы”, — адзначыў Уладзімір Краўцоў. Ён падкрэсліў, што гэтае пытанне гучыць часцей за іншыя. Цяпер шмат жадаючых мець уласны дом, а калі да гэтага дома няма нармальнага пад’езду, тратуараў, гэта выклікае ў жыхароў сур’ёзны дыскамфорт. Такая праблема характэрна не толькі для абласнога цэнтра, але і для іншых вялікіх гарадоў, напрыклад, Ліды.

“Таму ставіцца задача, каб больш увагі ўдзялялася менавіта інжынернай інфраструктуры ў мікрараёнах індывідуальнай жылой забудовы. Адразу ўсё зрабіць, зразумела, не ўдаецца, але пэўныя зрухі ў гэтым напрамку ёсць”, — адзначыў Уладзімір Краўцоў. Паводле яго слоў, важна, каб мясцовыя ўлады рэгулярна інфармавалі жыхароў пра тое, што ўжо зроблена і што запланавана зрабіць.