Прызванне — быць сябрам

- 12:32Першае працоўнае месца, Суразмоўца, Суразмоўца

Чаго больш за ўсё асцерагаюцца выпускнікі, якім неабыякава іх будучыня? Адказ просты: зрабіць няправільны выбар. Адны прыслухоўваюцца да рэкамендацый бацькоў. Другія выбіраюць прафесію зыходзячы з прагматычных меркаванняў. Трэція слухаюць сэрца. Апошні варыянт выбрала і Юлія Лук’янцава, педагог­-псіхолаг Буда­-Кашалёўскага сацыяльна­-педагагічнага цэнтра.

— Мне заўсёды была цікавая прафесія псіхолага, — расказвае малады спецыяліст. — У школе наш педагог-псіхолаг прапанавала мне паў­дзельнічаць у алімпія­дзе па псіхалогіі на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Мне настолькі спадабалася, што ўдзельнічала я ў конкурсе двойчы, а мая цікавасць да псіхалогіі паралельна ўзрастала. І вось настаў 2017 год, я скончыла школу і паступіла ў той самы ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.

 

Падрабязней пра маладога спецыяліста і асаблівасці яе працы чытайце ў матэрыяле Соф’і Цыкуновай у нумары ад 16 верасня 2022 года.