Прызванне чакае

- 10:07Выхаванне, Выхаваўчая работа

Штогод Нацыянальны дзіцячы адукацыйна­аздараўленчы цэнтр “Зубраня” праводзіць профільную змену педагагічнай накіраванасці. Сёлета 150 навучэнцаў 10—11 класаў сталі ўдзельнікамі змены “На шляху да прызвання, або Першыя педагагічныя пробы”.

Кожную восень на сустрэчу з удзельнікамі педагагічнай змены прыязджаюць выкладчыкі і студэнты вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. 

Сёлета ганаровымі гасцямі сталі доктар педагагічных навук, прафесар, заснавальнік і кіраўнік навуковай школы па праблемах бесперапыннай педагагічнай адукацыі, аўтар манаграфій, дапаможнікаў і навукова-метадычных артыкулаў, рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Іванавіч Жук і кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, спецыяліст у галіне агульнай і педагагічнай псіхалогіі, псіхалагічных трэнінгаў, першы прарэктар БДПУ імя Максіма Танка Святлана Іванаўна Копцева.

 

Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 11 лістапада 2022 года.