Пуцёўка ў жыццё

- 10:09Выхаванне, Выхаваўчая работа

Стартаваў 12-­ы сезон маладзёжнага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”.

Праект стаў ужо своеасаблівым брэндам БРСМ, які папулярызуе вобраз чалавека навукі, падтрымлівае маладзёжныя ініцыятывы, дае дарогу маладым знаўцам і вынаходнікам. За 11 гадоў існавання на конкурс было пададзена больш за 17 000 заявак, рэалізавана больш за 3000 інавацыйных праектаў. Сёлета гэтыя лічбы павялічацца: прыём заявак на конкурс будзе ажыццяўляцца з 15 лістапада па 30 студзеня. Гранд-фінал праекта адбудзецца ў лютым наступ­нага года.

Асноўныя намінацыі, у якіх могуць паспрабаваць свае сілы канкурсанты, наступныя: “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць”, “Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства”, “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі”, “Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)”, “Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія”, “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі”, “Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў)”, “Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый”, “Грамадства і са­цыяльная сфера”.

Сёлета “100 ідэй для Беларусі” чакае шэраг важных новаўвядзенняў: так, упершыню афіцыйны статус суарганізатара рэспубліканскага маладзёжнага праекта атрымала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Паўнавартасны асобны конкурсны адбор пры падтрымцы Мінiстэрства адукацыі апрабуюць установы вышэйшай адукацыі. Упершыню ў гісторыі праекта яго ўдзельнікам прадастаўлена магчымасць дадаткова падаць заяўкі не толькі ў асноўныя намінацыі, але і па сумяшчальніцтве ў спецыяльную — “Лепшая бізнес-ідэя”. Пераможцы змогуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

 

Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 18 лістапада 2022 года.