Пяшчотнай, любімай, адзінай

Дзень маці — светлае і цудоўнае свята, калі мы ўсе спяшаемся абняць тых, для каго мы, нават будучы дарослымі з сівізной, заўсёды застанемся малымі, якіх мама заўсёды абагрэе і аблашчаць.

З 10 па 15 кастрычніка ў нашай школе прайшоў Тыдзень маці, у рамках якога былі аформлены інфармацыйныя і тэматычныя стэнды, навучэнцы пачатковай школы арганізавалі выставы дзіцячых малюнкаў і творчых работ “Мамы вачыма дзяцей”, “Разам з матуляй”, “Павіншуем маму разам”, “Мама — гэта святое, самае роднае і дарагое”.


Да святкавання Дня маці была прымеркавана “Пошта даверу”, з дапамогай якой навучэнцы змаглі напісаць “Ліст любімай маме”.

Суботнім ранкам 15 кастрычніка ў школу прыходзілі мамы і бабулі — тыя, для каго была падрыхтавана святочная праграма “Пяшчотнай, любімай, адзінай”. Навучэнцы спявалі песні, прысвечаныя мамам, танцавалі, чыталі вершы, праводзілі гульні.

Яшчэ раз ад усёй душы віншуем вас, мілыя матулі! Вы самыя родныя для сваіх дзяцей на ўсім белым свеце! Няхай ваша жыццё будзе доўгім і выдатным!

Алена СТУДНЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *