Пытанні духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі абмеркавалі на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску

Удзел у канферэнцыі, якая адбылася ў Акадэміі адукацыі, прынялі больш за 700 навуковых супрацоўнікаў і педагогаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі, а таксама прадстаўнікі духавенства і дэпутацкага корпуса.