Пытанні эфектыўнасці

Праграме эфектыўнасці дзейнасці Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у статут, іншым пытанням быў прысвечаны VIII Пленум Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза. У рабоце пленума прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Валянцінавіч Руды і саветнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай і кадравай работы апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Валянціна Мікалаеўна Булаўка.

С.В.Руды (у цэнтры) і А.А.Бойка (справа) з лаўрэатамі прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Але пачаўся пленум не з абмеркавання пытанняў, што стаялі на парадку дня, а з урачыстасці — узнагароджання граматамі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі лаўрэатаў прэміі ФПБ 2019 года ў галіне працы ў намінацыі “За значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства” дырэктара гімназіі № 33 Мінска Аксаны Барысаўны Якубоўскай і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гэтай гімназіі настаўніцы англійскай мовы Наталлі Францаўны Раздабрэевай. Таксама граматы ЦК атрымалі лаўрэаты прэміі ФПБ 2019 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці за творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва Алена Генадзьеўна Шлегель, старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, і за дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Дзмітрый Дзмітрыевіч Ровенскі, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударыкі” гімназіі № 14 Мінска.

Разгляд жа пытанняў парадку дня пачаўся з інфармацыі старшыні галіновага прафсаюза Аляксандра Аляксандравіча Бойкі, які спыніўся і на дзейнасці пярвічных прафсаюзных арганізацый, у тым ліку на ініцыятыве пярвічак устаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай абласцей аб змене іх статусу, з якой пярвічкі выйшлі на ЦК і што патрабуе змен у статуце. Таксама, як дадаў кіраўнік галіновага прафсаюза, вядзецца планамерная работа па ўдасканаленні структуры пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 48, 27 красавіка.

Марына ХІДДЖАЗ.