QR-экскурсавод

- 11:13Выхаваўчая прастора

QR-коды можна сустрэць у многіх гарадах і музеях Беларусі: яны дапамагаюць тут і зараз атрымаць без дапамогі экскурсавода гістарычныя даведкі пра будынак ці экспанат. Гэта дазваляе зрабіць звычайную прагулку больш пазнавальнай і павялічыць колькасць людзей, якія цікавяцца сваёй Радзімай і яе славутасцямі. Ды больш за ўсіх у развіцці сістэмы QR-кодаў зацікаўлены самастойныя турысты, якія ўсё часцей наведваюць Беларусь з-за мяжы.

У.У.Станкевіч са сваёй камандай — вучаніцамі гімназіі Аляксандрай Шульга і Настассяй Крывецкай — на конкурсе “100 ідэй для Беларусі”

Вялікі інтарэс да QR-кодаў выкліканы тым, што іх лёгка рабіць і выкарыстоўваць. Каб адсканіраваць код, дастаткова тэлефона з камерай і інтэрнэтам, а каб стварыць — сайта і спецыяльнага сэрвісу. Справіцца нават школьнік. Гэта пацвярджае вопыт гімназіі № 1 Пінска імя Ф.Я.Перца, дзе пачало дзейнічаць агенцтва самастойных экскурсій “QR-Беларусь”.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 49, 30 красавіка.

Мар’я ЯНКОВІЧ.
Фота з асабістага архіва герояў.