Рабі дабро

- 10:37Нам пішуць

Каляды — час цудаў. Цуды чакаюць усе і заўсёды. Тварыць дабро можна рукамі дзяцей і для дзяцей: рабіць іншых больш радаснымі і шчаслівымі цяплом уласных рук і сэрцаў.

Піянеры, акцябраты, члены БРСМ Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці разам з класнымі кіраўнікамі штогод удзельнічаюць у раённай акцыі “Цуды на Каляды”, якая ладзіцца па ініцыятыве БРПА і БРСМ.

Піянеры сваімі рукамі вырабілі падарункі, наведалі адзінокіх і састарэлых у бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Вялікія Эйсманты. Не забыліся і аб тых, хто прысвяціў усё сваё жыццё навучанню і выхаванню дзяцей, гэта значыць ветэранаў педагагічнай працы. Члены нашага атрада павіншавалі ўсіх з Новым годам і Калядамі, пажадалі здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Ганна КУРСТАК,
педагог-арганізатар Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.