Радасныя сустрэчы

- 15:58Нам пішуць

Ужо некалькі гадоў педагагічны калектыў Навагрудскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі на працягу лета праводзіць дні сельскага школьніка на базе ўстаноў адукацыі раёна.

Чарговая сустрэча адбылася 27 ліпеня з вучнямі Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы. Педагогі цэнтра правялі сярод вучняў 5—8 класаў майстар-клас па турысцкай падрыхтоўцы, арганізавалі спартыўна-гульнявую праграму. А дзяўчынкі 4—6 класаў вельмі зацікавіліся вырабамі з перапрацаванай другаснай сыравіны і з задавальненнем уключыліся ў працэс стварэння ўласных шэдэўраў.

З карысцю і весела дзеці правялі гэты дзень. Чакаем новых сустрэч!

Н.А.СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.