Радасць свята

Для навучэнцаў Партызанаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы стала традыцыяй віншаваць са светлым святам Нараджэння Хрыстова прыхаджан праваслаўнага храма святога Гурыя Казанскага, адзінокіх пажылых людзей найбліжэйшых вёсак і жыхароў дома сумеснага пражывання аграгарадка Партызанаўка.

8 студзеня школьнікі прысутнічалі на святочнай літургіі ў храме, павіншавалі вернікаў песнямі і вершамі. У сваіх выступленнях яны жадалі здароўя, радасці і дабрыні.

На наступны дзень наведалі жыхароў дома сумеснага пражывання, падарылі радасны настрой песнямі і вершамі пра Каляды і ўручылі падарункі, якія падрыхтаваў настаяцель праваслаўнага храма протаіерэй Вадзімам Пятліцкі. У падзяку за арганізаванае свята жыхары пачаставалі дзяцей салодкім.

Зоя СЕРАЯ,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Юны літаратар” Партызанаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Слонімскага раёна.