Радавыя маёнткі — шлях да адраджэння вёскі

Стварэнне радавых маёнткаў будзе садзейнічаць навядзенню парадку на зямлі. Такое меркаванне выказаў у час прыёму грамадзян намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

“Ёсць палітычная воля кіраўніка дзяржавы ўключыць усё ў эфектыўны абарот, усюды навесці парадак, даць магчымасць людзям добраўпарадкоўваць тэрыторыі, рэалізоўваць сябе. Нездарма ж прадоўжаны Год малой радзімы (рашэнне прадоўжыць яго з 2018 года да 2020 было прынята ў чэрвені бягучага года. — Заўв. БелТА.)”, — падкрэсліў Міхаіл Русы. Ён дадаў, што стварэнне радавых маёнткаў будзе садзейнічаць рэалізацыі гэтых задач.

Работа над канцэпцыяй законапраекта аб радавых маёнтках вядзецца, для гэтага створана адпаведная рабочая група. Віцэ-прэм’ер адзначыў, што на гэты час стаіць пытанне аб вызначэнні юрыдычнага статусу радавых маёнткаў, а таксама аб тым, якую колькасць зямлі неабходна выдзяляць у адпаведнасці з ім.

У сваю чаргу арганізатар і ўдзельнік паселішча радавых маёнткаў “Росы” Аляксандр Матруховіч выказаў гатоўнасць сваю і аднадумцаў да ўдзелу ў распрацоўцы праекта закона аб радавых маёнтках.

На прыёме грамадзян былі ўнесены прапановы па канцэпцыі законапраекта, а таксама ішла размова аб умовах работы малога бізнесу ў рэгіёнах.

Ідэя аб стварэнні радавых маёнткаў набірае папулярнасць у Беларусі. Асабліва шмат такіх грамадзян у Валожынскім і Віцебскім раёнах. У вёсках людзі цяпер атрымліваюць зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з існуючай нарматыўна-прававой базай: для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі або будаўніцтва дачы (да 15 сотак). Аднак для вядзення больш маштабнай гаспадаркі гэтага мала.Неабходназаканадаўча ўрэгуля-ваць шэраг пытанняў, у тым ліку юрыдычнага характару: вызначыць форму функцыянавання, памеры такіх паселішчаў. Напрыклад, выказваліся пажаданні па пытаннях атрымання зямлі ў спадчыну, па выдзяленні пад такія маёнткі не менш як 1 га зямлі.