Ранцы ў падарунак ад прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня ведаў наведаў мінскі дзіцячы дом № 5.

Аляксандра Лукашэнку ў фае дзіцячага дома сустрэлі выхаванцы і правялі для яго невялікую экскурсію, паказаўшы, у якіх умовах яны жывуць. Кіраўнік дзяржавы агледзеў жылыя пакоі дзяцей, спартыўную залу, папіў з дзецьмі чай. Прэзідэнта частавалі ласункамі, якія дзеці зрабілі самі. У актавай зале для кіраўніка дзяржавы паказалі невялікі канцэрт.
Дзеці ўручылі Аляксандру Лукашэнку на памяць аб наведванні ім дзіцячага дома падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі: мяккую цацку і домік з салёнага цеста. “Гэта сімвал дамашняга ачага. Унутры доміка можна запаліць свечку, і будзе цёпла і ўтульна, як у нас у доме”, — сказала адна з выхаванак, уручаючы падарунак кіраўніку дзяржавы.
У сваю чаргу прэзідэнт падарыў дзецям ранцы з наборам школьных прылад. “Дзеці ў першы дзень павінны прыходзіць у школу прыгожа апранутымі. І я хачу, каб вы былі не горшымі, чым дзеці са звычайных сем’яў”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Дзіцячы дом № 5 адкрыты ў 1997 годзе. За гэты час у дарослае, самастойнае жыццё выйшла больш як 100 выпускнікоў. Цяпер тут на выхаванні знаходзяцца 76 дзяцей (30 дзяўчынак і 46 хлопчыкаў), з іх 47 вучацца ў сярэдніх школах № 151 і № 157. У дзіцячым доме выхоўваецца 10 дзяцей-сірот і 66 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Па інфармацыі БелТА.