Міністэрства замежных спраў Беларусі вітае рашэнне Украіны аб прыпыненні ўвядзення спецпошліны на шэраг беларускіх тавараў, якія экспартуюцца. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык.
“Беларускаму боку вядома аб праведзеным пасяджэнні Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі Украіны, у ходзе якога прынята рашэнне аб прыпыненні ўвядзення з 20 студзеня 2016 года спецыяльнай пошліны ў памеры 39,2 працэнта на шэраг беларускіх тавараў, якія экспартуюцца ва Украіну (трактары, малочная і рыбная прадукцыя, піва, гарэлка, халадзільнікі і маразільныя камеры, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, кафельная плітка і інш.)”, — заявіў прэс-сакратар.
“МЗС Беларусі вітае такое рашэнне і адзначае, што ўкраінскім бокам былі ўспрыняты довады беларускага боку, агучаныя ў ходзе двух раўндаў пасяджэнняў беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях узаемнага гандлю ў кастрычніку і снежні 2015 года ў Кіеве і Мінску, аб тым, што пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2015 года адносна санітарна-гігіенічнай экспертызы спажывецкіх тавараў накіравана не на абмежаванне ўзаемнага гандлю, а на абарону здароўя насельніцтва і не наносіць якога-небудзь урону ўкраінскаму боку”, — адзначыў Дзмітрый Мірончык.
“Мяркуем, што адмена Украінай спецыяльнай пошліны адносна беларускай прадукцыі будзе садзейнічаць далейшаму ўстараненню бар’ераў ва ўзаемным гандлі Беларусі і Украіны і створыць перадумовы для нарошчвання тавараабароту паміж нашымі краінамі”, — падкрэсліў ён.
Адначасова беларускі бок прадаўжае адсочваць імплементацыю Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС, каб пазбегнуць негатыўнага ўплыву для эканомікі Беларусі і ўзаемнага гандлю з Украінай, дадаў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.