Рашучы адпор гераізацыі нацызму і неанацызму

- 11:25Інфармацыйная гадзіна

Дэлегаты Трэцяга камітэта 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі па ініцыятыве Расіі прынялі рэзалюцыю, прысвечаную барацьбе з гераізацыяй нацызму і неанацызму. Яе падтрымалі 126 дзяржаў, 4 дэлегацыі выступілі супраць і 53 устрымаліся. Супраць рэзалюцыі прагаласавалі Канада, Палау, ЗША і Украіна, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Прыняўшы гэты дакумент, Генеральная Асамблея асудзіла падтрымку і адраджэнне неанацызму, неафашызму і агрэсіўных нацыяналістычных ідэалогій, заснаваных на расавых і нацыянальных прадузятасцях, і заявіла, што гэтыя з’явы не могуць быць апраўданы ніякімі абставінамі.
У дакуменце выказана глыбокая заклапочанасць наконт праслаўлення ў любой форме нацысцкага руху, неанацызму і былых членаў арганізацыі “Вафэн-СС”, у тым ліку шляхам стварэння помнікаў і мемарыялаў і правядзення публічных дэманстрацый з мэтай праслаўлення нацысцкага мінулага, нацысцкага руху і неанацызму.
Генасамблея выказвае заклапочанасць наконт бясконцых спроб апаганьвання або разбурэння помнікаў, узведзеных у памяць аб тых, хто змагаўся супраць нацызму ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама незаконнай эксгумацыі або пераносу астанкаў такіх асоб і ў сувязі з гэтым настойліва заклікае дзяржавы ў поўнай меры выконваць свае адпаведныя абавязацельствы, гаворыцца ў рэзалюцыі.
У рэзалюцыі змешчана безагаворачнае асуджэнне любых спроб адмаўлення Халакосту.