Абавязковы адзіны дзяржаўны экзамен па замежнай мове з’явіцца ў Расіі не раней за 2020 год. Для яго ўвядзення неабходна правесці маштабную падрыхтоўчую работу. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Ліванаў.
“Пачынаючы з 2020 года англійская мова будзе абавязковай пры здачы адзінага дзяржаўнага экзамену. Рэалізацыя гэтага рашэння патрабуе вельмі сур’ёзных намаганняў. Раней гэтага дакладна не будзе”, — сказаў Д.Ліванаў на сустрэчы з удзельнікамі Міжнароднага маладзёжнага форуму “Таўрыда”.
Пры гэтым, дадаў ён, трэба правесці маштабную падрыхтоўчую работу, каб кожны школьнік змог здаць АДЭ па замежнай мове. “Трэба стварыць новыя праграмы па англійскай мове, перападрыхтаваць вялікую колькасць настаўнікаў. Мы гэта абавязкова зробім, таму што замежная мова патрэбна кожнаму чалавеку”, — адзначыў міністр.
Па словах Д.Ліванава, пытанне аб правядзенні АДЭ па матэматыцы ў новай форме, з падзелам на базавы і профільны ўзроўні, пакуль абмяркоўваецца. Але калі яго будуць уводзіць, то не адразу па ўсёй краіне, а ў некалькіх пілотных рэгіёнах. Прапановы па падзеле экзамену па матэматыцы на базавы і профільны ўзроўні былі прадстаўлены напрыканцы ліпеня. Удзельнікі нарады падтрымалі гэтыя ініцыятывы, перадае РІА Навіны.