Расія: амаль усе ВНУ пачнуць навучальны год у вочным фармаце

- 12:20Паралелі

Амаль усе расійскія ВНУ пачнуць навучальны год у вочным фармаце, пры выкананні рэкамендаваных мер санітарнай бяспекі, заявіў міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Валерый Фалькоў.

“Амаль 100% ВНУ пачнуць навучальны год у прывычным фармаце — вочна, пры выкананні рэкамендаваных мер санітарнай бяспекі”, — прыводзіць словы В.Фалькова прэс-служба ведамства.

Міністр адзначыў, што 96,4% ВНУ пачнуць навучальны год 1 верасня, астатнія змогуць зрабіць гэта да 1 лістапада.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.