Расія: губернатар Падмаскоўя расказаў, як пройдуць лінейкі 1 верасня

Святочныя лінейкі 1 верасня ў падмаскоўных школах пройдуць на свежым паветры. Пра гэта расказаў губернатар вобласці Андрэй Вараб’ёў.

“Лінейкі будуць, але яны рэкамендаваны толькі для першых і адзінаццатых класаў”, — сказаў Вараб’ёў у інтэрв’ю тэлеканалу “Россия 1”.

Ён не выключыў, што ў нейкіх асобных школах можа быць прынята рашэнне аб правя­дзенні лінеек і для іншых класаў. Напрыклад, у малакамплектных школах правесці свята з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі прасцей, чым у звычайных.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.