Расія: мінасветы не будзе мяняць працэдуру АДЭ на фоне каранавіруса

У выпадку пагрозы здароўю школьнікаў АДЭ могуць перанесці яшчэ раз, сама працэдура экзамену мяняцца не будзе, заявіў міністр асветы Сяргей Краўцоў.

“Пакуль прынятае рашэнне пачаць АДЭ з 8 чэрвеня, але мы будзем глядзець, як будзе развівацца эпідэміялагічная сітуацыя. Магчыма, тэрміны будуць перанесены, калі мы ўбачым, што ёсць тая ці іншая сітуацыя, звязаная з пагрозай здароўю школьнікаў. Але канчатковае рашэнне будзе прынята пасля майскіх свят”, — сказаў Сяргей Краўцоў на брыфінгу, тэкст апублікаваны на сайце кабміна.

Міністр дадаў, што арганізацыя правядзення экзаменаў мяняцца не будзе. Усе меры, якія забяспеч­ваюць аб’ектыўнасць правядзення АДЭ і роўнасць магчымасцей для ўсіх удзель­нікаў экзаменаў пры паступленні ў ВНУ, захаваюцца. Пра гэта паведамляе МІА “Расія сёння”.