Расія: мінкамсувязі заплаціць школьнікам па 125 тысяч рублёў за поспехі ў IT

- 12:50Паралелі

Школьнікі, якія ма­юць асаблівыя дасягненні ў галіне матэматыкі, інфарматыкі і лічбавых тэхналогій, атрыма­юць да 125 тысяч рублёў. Мінкамсувязі паведаміла пра магчымасць падаць заяўку на такі грант праз адзіны партал.

Опцыя будзе даступная з 1 верасня да 10 кастрычніка 2020 года. Грант разлічаны на навучэнцаў ад 14 гадоў з пацверджанымі поспехамі ў матэматыцы і IT. Аформіць заяўку змогуць самі школьнікі або іх законныя прадстаўнікі. Для гэтага трэба мець пацверджаны ўліковы запіс на партале дзяржпаслуг.

“Да электроннай заявы неабходна прымаца­ваць скан-копіі або фатаграфіі даведкі з месца вучобы і дакументаў, якія пацвярджаюць высокія дасягненні ў профільных галінах. У заяве таксама трэба пазначыць рэквізіты разліковага рахунку, адкрытага ў расійскай крэдытнай арганізацыі”, — паведамляюць у міністэрстве.

Рашэнне па выплаце грантаў будзе прынята ў тэрмін да 1 лістапада 2020 года.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.