Расія: на Паўднёвым Урале адкрыюцца “Яндэкс.Лицэй” і дзіцячы тэхнапарк “Кванторыум”

- 15:31Паралелі

З 2019 года ў Арэнбуржы запрацуюць чатыры вучэбныя цэнтры “Яндэкс.Ліцэй”: у іх будуць вучыць школьнікаў 8—9 класаў асновам праграмавання і інфармацыйных тэхналогій. Акрамя таго, у рэгіёне плануецца адкрыць дзіцячы тэхнапарк “Кванторыум”.

Пра гэта заявіў губернатар вобласці Юрый Берг, выступаючы на пленарным пасяджэнні Міжнароднага форуму “Арэнбуржа — сэрца Еўразіі”.

Нагадаем, што сёлета цэнтральнай тэмай форуму, які сабраў 3500 гасцей з Казахстана, Узбекістана, Беларусі, Кіргізіі, Таджыкістана і Кітая, стала ўкараненне інфармацыйных тэхналогій.

Гаворачы аб мерах па развіцці лічбавай эканомікі, лідар рэгіёна ўдзяліў асаблівую ўвагу сістэме прафесійнай адукацыі і эфектыўнай падрыхтоўцы кадраў. Так, у бягучым годзе ў вобласці адкрыліся два цэнтры маладзёжнай інавацыйнай творчасці: у Арэнбургу — на базе кампаніі “Пластык” і ў монагарадку Яснае — на базе “Арэнбургскіх мінералаў”. Яны абсталяваны высокатэхналагічным абсталяваннем для выканання работ па 3D-мадэляванні і праектаванні, 3D-канструяванні, канструктарамі для робататэхнікі. Праз гэтыя пляцоўкі штогод праходзяць да 1500 юнакоў і дзяўчат.

“У 2019 годзе не менш за чатыры вучэбныя цэнтры “Яндэкс.Ліцэй” пачнуць навучанне школьнікаў асновам праграмавання і інфармацыйных тэхналогій. Стаіць задача адкрыць дзіцячы тэхнапарк “Кванторыум” з высокатэхналагічным абсталяваннем для навучання дзяцей па актуальных навукова-даследчых і інжынерна-тэхнічных напрамках, — рэзюмаваў Юрый Берг.

Губернатар асабліва падкрэсліў, што “Яндэкс.Ліцэй” і “Кванторыум” — праекты бясплатныя, якія фінансуюцца дзяржавай і кампаніямі, зацікаўленымі ў выхаванні і навучанні прафесіяналаў для ўласных патрэб, паведамляе “Расійская газета”.