Расія: навучэнцам Керчанскага каледжа акажуць псіхалагічную дапамогу

- 12:20Паралелі

Адукацыйны працэс для студэнтаў Керчанскага каледжа, дзе адбылася трагедыя, не будзе спынены. Аднак вучняў, якія маюць патрэбу ў адпачынку і аздараўленні, Міністэрства асветы накіруе ў дзіцячыя лагеры. Пра гэта журналістам расказала міністр Вольга Васільева.

“Працэс навучання, як для навучэнцаў каледжа, так і для іншых адукацыйных арганізацый рэспублікі, не будзе спынены. Гэта цяпер першачарговая задача, — паведаміла Вольга Васільева. — Студэнты Керчанскага політэхнічнага каледжа змогуць у найбліжэйшы час вярнуцца да заняткаў на базе іншых карпусоў арганізацыі. Тым, каму па медыцынскіх паказаннях патрэбны перапынак або перавод у іншыя ўстановы, будзе прадастаўлена такая магчымасць”.

Мінасветы прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб аператыўна аднавіць пацярпелы ад выбуху корпус каледжа. Акрамя таго, для кантролю за сітуацыяй і захаваннем усіх правоў навучэнцаў на месцы будзе працаваць намеснік міністра Ірына Пацехіна.

Нагадаем, 17 кастрычніка 18-гадовы студэнт Керчанскага політэхнічнага каледжа ўчыніў выбух і стральбу ў навучальнай установе. У выніку здарэння загінуў 21 чалавек і пацярпелі каля 50. Сам юнак здзейсніў самагубства, паведамляе “Расійская газета”.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.