За выхад у фінал міжнароднага конкурсу “Мой першы бізнес” — аднаго з праектаў прэзідэнцкай платформы “Расія — краіна магчымасцей” — пазмагаюцца 150 школьных і студэнцкіх каманд, паведамляе МІА “Расія сёння”.
Паўфінальныя спаборніцтвы стартавалі ў пятніцу. На працягу шасці дзён каманды ў анлайн-фармаце будуць прадстаўляць свае бізнес-праекты і вырашаць канкрэтныя прадпрымальніцкія задачы.
“У чацвёртым сезоне мы зрабілі акцэнт на канкрэтных праектах удзельнікаў, іх змястоўнасці, канкурэнтаздольнасці, магчымасцях маштабіравання. Удзельнікі сустрэнуцца ў дыстанцыйным рэжыме на кейс-чэмпіянаце, дзе абароняць свае праекты па такіх тэмах, як “Мэтавая аўдыторыя”, “Місія, мэта і задачы праекта”, “Пазіцыянаванне і медыйнае суправаджэнне”, “Бюджэт”, “Ацэнка выніковасці”, “Партнёрскае ўзаемадзеянне”. Акрамя таго, у фармаце інтэлектуальнага двубою каманды будуць рашаць складаныя прадпрымальніцкія задачы з рэальнага жыцця”, — прыводзіцца ў паведамленні каментарый намесніка генеральнага дырэктара АНА РКМ Аляксея Агафонава.
Сярод бізнес-праектаў удзельнікаў ёсць ініцыятывы ў сферы паслуг: анлайн-курсы і каворкінг-студыі, кінакафэ і гутарковыя клубы, дзіцячая футбольная школа, а таксама інавацыйныя дадаткі, электронныя часопісы. Многія ўдзельнікі ствараюць лінейкі тавараў: калекцыі адзення, цацкі, упрыгажэнні, біяраскладальны посуд. Асаблівая ўвага ўдзяляецца інавацыйным праектам. У іх ліку — комплексы бяспекі для беспілотнага транспарту, супрацьмікробныя лекавыя сродкі, новыя тэхналогіі ўтылізацыі адходаў нафтаздабычы.
Імёны фіналістаў будуць абвешчаны 22 красавіка. Паўфінал будзе трансліравацца ў УК-супольнасці конкурсу “Мой першы бізнес”.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.