Расія: Пётр Талстой назваў сістэму АДЭ неэфектыўнай­­

- 11:10Паралелі

Віцэ-спікер Дзярждумы Ра­сіі Пётр Талстой выказаў меркаванне пра неэфектыўнасць АДЭ. На яго думку, гэтая сіс­тэма прыводзіць да прабелаў у ведах, якія выяўляюцца ў ВНУ. Ён раскрытыкаваў і іншыя аспекты адукацыйнай сферы. Як паведамляе “Расійская газета”, пра гэта П.Талстой заявіў падчас сустрэчы са студэнтамі Дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання.

Паводле яго слоў, у выніку ўвядзення АДЭ старшакласнікаў “нашпігоў­ваюць на тое, як здаваць тэст”. І там ужо не да паўнавартаснай школьнай адукацыі. “Яны трапляюць у інстытут з высокімі баламі, няма пытанняў. І пасля гэтага што? — звярнуў увагу парламентарый. — Яны павінны ў інстытуце праходзіць тую праграму, якую не прайшлі за апошнія год-паўтара ў школе”.

Ён таксама раскрытыкаваў “тэму з прафіляваннем”. “Гэта смешна, што малады чалавек, якому 13 гадоў, мог бы свядома прыняць рашэнне, кім ён будзе — урачом або інжынерам, — лічыць П.Талстой. — Гэта толькі ў галовах нашых рэфарматараў ад адукацыі магло змясціцца”.

Паводле яго слоў, міфам з’яўляецца і той факт, што абітурыенты з глыбінкі могуць паступіць у вядучыя ВНУ. “Праблема не ў недаступнасці маскоўскіх ВНУ і зусім не ў карумпаванасці, — растлумачыў П.Талстой. — Так, факты карупцыі ёсць, яны заўсёды ёсць, і цяпер яны ёсць, нягле­дзячы ні на якое АДЭ. Гэта пытанне якасці лю­дзей — гатовы чалавек узяць хабар ці не. Але казаць, што савецкая сістэ­ма была карумпаваная, а АДЭ — не, гэта смешна”.

Віцэ-спікер выказаў адмоўнае стаўленне і да аб’яднання школ, а таксама адзначыў недастатковую колькасць бю­ джэт­­ных месцаў у ВНУ.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.