Расія: рэгіёнам выдзеляць 43,5 млрд рублёў на будаўніцтва новых школ

- 9:30Паралелі

Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце кабінета міністраў.

“Федэральны цэнтр працягвае дапамагаць рэгіёнам у будаўніцтве новых школ. У найбліжэйшыя гады на гэтыя мэты бу­дзе дадаткова накіравана амаль 43,5 млрд рублёў. Распара­джэнне аб іх размеркаванні падпісаў старшыня ўрада Міхаіл Мішусцін”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што з дапамогай дзяржаўнага фінансавання плануецца пабудаваць не менш як 1,3 тысячы новых школ, да гэтага плануецца прыцягнуць інвестараў і сацыяльна арыентаваны бізнес.

“Грошы прадугледжаны ў федэральным бюджэце. З іх 21 млрд рублёў будзе накіравана сёлета, астатнія — на працягу двух наступных гадоў”, — адзначаецца ў дакуменце.