Расія: С.Сабянін ацаніў эфектыўнасць дыстанцыйнага навучання для прафілактыкі COVID-19

- 11:43Паралелі

Мэр расійскай сталіцы адзначыў станоўчы ўплыў пераводу на дыстанцыйнае навучанне ў кантэксце барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе МІА “Расія сёння”.

“Дыстанцыйнае навучанне з’яўляецца эфектыўным сродкам прафілактыкі распаўсюдж­вання каранавіруса. Школьнікі менш хварэюць самі і радзей заражаюць сваіх пажылых сваякоў”, — напісаў Сяргей Сабянін ў сваім блогу.

Па стане на 24 лістапада ў Маскве было больш за 570 тысяч выяўленых выпадкаў COVID-19. Вылечыліся больш за 420 тысяч чалавек, памерлі — 8,5 тысячы.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.