Камітэт Дзярждумы па адукацыі і навуцы ўнясе карэктывы ў заканадаўства аб арганізацыі здаровага гарачага харчавання для школьнікаў у найбліжэйшыя дні, заявіў кіраўнік камітэта Вячаслаў Ніканаў.
“Па пытанні арганізацыі здаровага гарачага харчавання для школьнікаў ёсць добрая прававая аснова, таму што камітэт Дзярждумы па адукацыі і навуцы ўжо разгледзеў адпаведны законапраект у другім чытанні. Падрыхтоўка і абмеркаванне праекта гэтага закона праходзілі няпроста, у сур’ёзных баях з урадам, прычым на розных яго эшалонах. Упэўнены, што пасыл прэзідэнта вырашае пытанне прынцыпова”, — цытуе В.Ніканава яго прэс-служба.
“У найбліжэйшыя дні камітэт унясе карэктывы ў законапраект з тым, каб закон быў аператыўна прыняты і пад яго было падведзена сур’ёзнае федэральнае фінансаванне”, — дадаў дэпутат.
У сваім пасланні Федэральнаму сходу Уладзімір Пуцін даручыў забяспечыць усіх школьнікаў з 1 па 4 клас гарачым харчаваннем.
Сродкі на бясплатнае гарачае харчаванне для вучняў пачатковых класаў будуць накіроўвацца з федэральнага, рэгіянальнага і мясцовага бюджэтаў.
Прэзідэнт Расіі адзначыў, што для арганізацыі харчавання трэба стварыць у школах неабходную інфраструктуру — абсталяваць сталовыя і буфеты, наладзіць сістэму забеспячэння якаснымі прадуктамі.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту.