Расія: у Дзярждуму ўнеслі папраўкі ў Закон аб адукацыі супраць негатыўнага знешняга ўплыву

Група дэпутатаў і сенатараў унесла ў Дзярждуму папраўкі ў Закон аб адукацыі, які закліканы паставіць заслон негатыўнаму ўплыву звонку ў гэтай сферы.

Раней профільныя камісіі Савета Федэрацыі і Дзярждумы па абароне дзяржаўнага суверэнітэту анансавалі гэты дакумент у пакеце ініцыятыў, якія тычацца дзейнасці арганізацый і грамадзян, што выконваюць функцыі замежных агентаў.

У прыватнасці, у ім прапісваецца паняцце асветніцкай дзейнасці, якое цяпер у заканадаўстве адсутнічае, што, на думку аўтараў, “стварае перадумовы для бескантрольнай рэалізацыі антырасійскімі сіламі ў школьным і студэнцкім асяроддзі пад выглядам асветніцкай дзейнасці шырокага кола прапагандысцкіх мерапрыемстваў, якія у тым ліку падтрымліваюцца з-за мяжы і скіраваны на дыскрэдытацыю дзяржаўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі, перагляд гісторыі, падрыў канстытуцыйнага ладу”.

Пад асветніцкай прапануецца разумець “дзейнасць, накіраваную на распаўсюджванне ведаў, уменняў, навыкаў, каштоўнасных установак, вопыту і кампетэнцыі ў мэтах інтэлектуальнага, духоўна-маральнага, творчага, фізічнага і (або) прафесійнага развіцця чалавека, задавальнення яго адукацыйных патрэб і інтарэсаў”.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.