Расія: у каледжах знікне амаль сто спецыяльнасцей

У наступным годзе з пераліку прафесій і спецыяльнасцей сярэдняй прафесійнай адукацыі могуць знікнуць амаль сто пазіцый. Пра гэта піша “Расійская газета” са спасылкай на міністра асветы Вольгу Васільеву.

Так, напрыклад, выключыць з пераліку могуць такія спецыяльнасці, як “Вытворца эмаліраванага посуду”, “Сушыльшчык у папяровай вытворчасці”, “Ткач”, “Вышывальшчыца” і “Зборшчык вырабаў электроннай тэхнікі”.

Па словах міністра, на працягу апошніх пяці гадоў яны не былі запатрабаваны сярод абітурыентаў.

Акрамя таго, састарэлую прафесію радыё­аператара могуць замяніць на мантажніка абсталявання мабільнай сувязі, дадала В.Васільева.

Таксама ў пераліку спецыяльнасцей з’явяцца новыя пазіцыі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра такія кірункі, як “тэхнічнае абслугоўванне і рамонт біятэхнічных медыцынскіх апаратаў і сістэм”, “мехатроніка і мабільная робататэхніка” і “тэхнічная эксплуатацыя і абслугоўванне робатызаваных вытворчасцей”.