Расія: у Мінадукацыі пракаментавалі ідэю пераносу школьных канікул

- 14:51Паралелі

Міністэрства адукацыі і навукі Расіі разгледзела розныя прапановы па змяненні графіка навучальнага года, аднак педагагічная і бацькоўская грамадскасць палічылі іх немэтазгоднымі, паведаміла прэс-служба ведамства, каментуючы прапанову віцэ-прэм’ера Аляксандра Хлапоніна аб пераносе школьных канікул.

Раней А.Хлапонін заявіў у інтэрв’ю “Российской газете”, што прапрацоўваецца ідэя эксперымента па пераносе школьных канікул для папулярызацыі катання на горных лыжах на паўночнакаўказскіх курортах.

“Па даручэнні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Мінадукацыі і навукі вывучыла пытанне аб магчымасці ўстанаўлення графіка пачатку навучальнага года. Вывучыўшы меркаванні ўсіх суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, а таксама бацькоў і педагогаў, міністэрства прыйшло да высновы аб мэтазгоднасці захавання дзеючых норм рэгулявання тэрмінаў пачатку навучальнага года”, — гаворыцца ў паведамленні.

Па звестках ведамства, супраць увядзення новага графіка выказаліся звыш 89% педагогаў і 68% прадстаўнікоў бацькоўскай грамадскасці, а таксама большасць суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Пра гэта паведамляе МІА “Россия сегодня”.