Больш за 70% расійскіх школ працягваюць працаваць цалкам у вочным фармаце, паведамляецца ў Telegram-канале Мінасветы “Вялікі перапынак РФ”.
Адзначаецца, што, паводле апошніх звестак сітуацыйнага цэнтра Міністэрства асветы, колькасць школ, закрытых на каранцін у сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй, зменшылася ў параўнанні з мінулым месяцам да 33 — гэта каля 0,08% ад усіх школ краіны.
“Цалкам у вочнай форме працягваюць работу больш за 70% школ краіны, у пераважнай большасці астатніх школ прымяняецца змешаны фармат вочнага навучання і навучання з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій. Як правіла, гэта перавод на дыстанцыйнае навучанне толькі пэўных класаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.