Расія: у Расійскай акадэміі адукацыі стартуе праект “Школа сучаснага настаўніка”

Майстар-класы, семінары і практыкумы ад вядучых айчынных навукоўцаў — усё гэта чакае маскоўскіх настаўнікаў, якія вырашаць далучыцца да праекта “Школа сучаснага настаўніка: X-lab у Расійскай акадэміі адукацыі”, які стартуе 7 кастрычніка. Пра гэта паведамляе “Расійская газета”.

Адным з першых мерапрыемстваў стане сустрэча з вядомым вучоным членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі адукацыі Таццянай Чарнігаўскай, якая правядзе для маскоўскіх педагогаў два лабараторныя практыкумы: “Кагнітыўная псіхалогія і нейранавука ў практыцы педагога” і “Што такое фармалізм школьных ведаў і як яго пазбегнуць? Як навучыць мозг вучыцца?”.

Чаму ведаць пра гэта так важна? Кагнітыўная навука вывучае пазнавальныя працэсы работы мозгу. Гэта комплекс навуковых дысцыплін, які ўключае лінгвістыку, псіхалогію, штучны інтэлект, нейранавукі, філасофію і інш. Тое, як школьнікі ўспрымаюць інфармацыю, засвойваюць яе, спраўляюцца з вялікімі аб’ёмамі ведаў, залежыць ад работы нейронных сетак, функцыянальных блокаў мозгу. Метады кагнітывістыкі дазваляюць прааналізаваць, чаму адбываецца перагрузка школьнікаў.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.