Расія: у школах з’явіцца ўрок нацыянальнай тэхналагічнай ініцыятывы

У расійскіх школах з’явіцца ўрок нацыянальнай тэхналагічнай ініцыятывы (НТІ). Яго мэта — прыцягнуць школьнікаў да вырашэння рэальных тэхналагічных задач, паведамілі ў прэс-службе Расійскай венчурнай кампаніі (РВК).

Педагогі атрымаюць метадычныя матэрыялы, з якіх па прынцыпе канструктара змогуць сабраць урок ці серыю ўрокаў па сваім прадмеце. Праграма разлічана на вучняў 8—11 класаў. У яе ўключаны матэрыялы, якія тлумачаць старшакласнікам, што такое нацыянальная тэхналагічная ініцыятыва, якія перад ёй стаяць задачы, якіх спецыялістаў будуць патрабаваць рынкі НТІ”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што распрацавана шэсць сцэнарыяў урока, адпаведных напрамкам НТІ: “Чалавек”, “Інфармацыя”, “Інфраструктура”, “Тэхніка”, “Вытворчасць” і “Экалогія”.

У рамках гэтых напрамкаў школьнікам будуць прэзентаваны перадавыя тэхналогіі. Напрыклад, у напрамку “Чалавек” школьнікі змогуць пазнаёміцца з біянічнымі тэхналогіямі, рэдагаваннем геному, прэвентыўнай медыцынай. Па напрамку “Інфармацыя” — з блокчэйнам, вялікімі данымі, штучным інтэлектам, квантавымі тэхналогіямі. На ўроку “Тэхніка” настаўнікі раскажуць пра развіццё беспілотнага транспарту і машыннага бачання”.

Уключыць матэрыялы ў праграму сваіх урокаў змогуць настаўнікі біялогіі, фізікі, інфарматыкі і іншых дысцыплін. У прэс-службе РВК дадалі, што правесці ўрок педагогу дапамогуць інжынеры-наватары, бізнесмены, маладыя вынаходнікі: іх кароткія інтэрв’ю ўключаны ў матэрыялы да ўрока, напрыканцы заняткаў навучэнцы змогуць згуляць у мабільную гульню: выступіць у ролі праграмістаў, біёлагаў, кан-структараў будучыні і сумеснымі намаганнямі справіцца з праблемамі, якія чакаюць чалавецтва ў XXI стагоддзі.

“Мэта ўрока НТІ — прыцягнуць старшакласнікаў, якія цікавяцца сучаснымі тэхналогіямі, з дапамогай алімпіяды да вырашэння рэальных тэхналагічных задач, дапамагчы такім школьнікам развіць свае здольнасці, набыць тэхнічныя навыкі, прайсці праз усе этапы алімпіяды і перамагчы. Гэта дазволіць школьнікам атрымаць 100 балаў на АДЭ і стаць студэнтамі наймацнейшых ВНУ-партнёраў”, — расказалі ў РВК.

Спаборніцтвы ў рамках алімпіяды НТІ праводзяцца па 19 профілях, якія адпавядаюць галіновым прыярытэтам нацыянальнай тэхналагічнай ініцыятывы — праграмы па стварэнні прынцыпова новых рынкаў і забеспячэнні глабальнага тэхналагічнага лідарства Расіі да 2035 года. У 2017/2018 навучальным годзе заяўкі на ўдзел у алімпіядзе падалі больш за 20 тысяч расійскіх школьнікаў.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *