Расія: устаноўлены абсалютны рэкорд на Азіяцкай школьнай алімпіядзе па фізіцы

Пра гэта паведамляе “Расійская газета” са спасылкай на Міністэрства асветы. Спаборніцтвы праходзілі ў Тайвані (КНР) у дыстанцыйным фармаце з 17 мая. У іх бралі ўдзел больш чым 180 школьнікаў з 23 краін. Усяго былі два туры. Вынік — 8 залатых медалёў: гэта максімальны вынік з магчымага.

“Вынік нашай каманды падкрэслівае якасць методык і мадэлей расійскай адукацыі, нацэленай на раскрыццё здольнасцей і талентаў з ранніх гадоў, — лічыць міністр асветы Сяргей Краўцоў. — Хлопцы ўстанавілі своеасаблівы рэкорд, зрабіўшы сур’ёзную заяўку краіны на лідарства ў сусветнай адукацыйнай прасторы. Упэўнены, што ўжо за імі пачалі “паляванне” вядучыя расійскія карпарацыі і IT-кампаніі”.

Залатыя медалі атрымалі: Дзяніс Ісмагілаў (АНАА “Фізтэх-ліцэй” імя П.Л.Капіцы); Амір Ахундзянаў (акадэмічны ліцэй “Фізіка-тэхнічная школа” імя Ж.І.Алфёрава, Санкт-Пецярбургскі нацыянальны даследчы акадэмічны ўніверсітэт імя Ж.І.Алфёрава Расійскай акадэміі навук); Мацвей Кенязеў (АНАА “Фізтэх-ліцэй” імя П.Л.Капіцы); Арцемій Новікаў (Масква, Баўманская інжынерная школа № 1580); Мікалай Кананенка (Масква, ДБАУ “Школа № 57”); Даніла Самадзелкін (Масква, ДБАУ “Школа № 2007 ФМШ”); Дзмітрый Хватаў (Дзяржаўная прафесійная адукацыйная ўстанова горада Масквы “Вераб’ёвы горы”); Мацвей Федзіна (АНАА “Фізтэх-ліцэй” імя П.Л.Капіцы).

Як паведамляе Мінасветы, каманда трэніравалася на базе МФТІ пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў. Кіраўнікі каманды — Юрый Скакоў і Віталь Шаўчэнка. Галоўны трэнер зборнай — Арцём Воранаў.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.