Беларускія гісторыкі працуюць над несупярэчлівай, з правільным паняційным апаратам канцэпцыяй гістарычнага мінулага беларускай дзяржавы. Аб гэтым заявіў Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
“Найважнейшая функцыя гістарычнай памяці — захоўваць фундаментальныя каштоўнасці, якія робяць нас народам, нацыяй, дзяржавай, — адзначыў Ігар Марзалюк. — Мы з калегамі, калектывам аўтараў сёння выбудоўваем канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яна будзе праўдзіва і несупярэчліва адлюстравана ў першым унікальным вучэбным дапаможніку для вышэйшай школы”.
Парламентарый падкрэсліў, што ў гэтай канцэпцыі не павінна быць раздзяляючых нацыю фігур. “Напрыклад, не можа лічыцца нацыянальным героем краіны чалавек, які марыў аб знішчэнні якой-небудзь этнічнай групы”, — дадаў Ігар Марзалюк.
На яго думку, абмяркоўваемы праект канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі — першы важны крок ва ўмацаванні гістарычнай памяці, у якой захаваны традыцыйныя каштоўнасці, накопленыя цэлымі пакаленнямі нашых продкаў. Аднак ва ўмовах інфармацыйных войнаў трэба яшчэ і прапанаваць грамадству пераканаўчую дакументаваную версію свайго мінулага, якая дасць зразумець, што любыя спробы ачарніць белае і абяліць чорнае, называць нас недадзяржавай, прыдуманай кімсьці, — гэта нахабная хлусня, якая, акрамя таго, караецца. “Усе страшныя этнічныя чысткі пачыналіся з памнажэння нянавісці. Задача беларускай дзяржавы ў гэтай канцэпцыі — захаванне каштоўнасцей, прымнажэнне любові і спыненне ўсялякіх спроб і намераў прымножыць нянавісць”, — сказаў на заканчэнне Ігар Марзалюк.