Расці, наш лес

- 10:43Навіны рэгіёнаў

2140 работнікаў устаноў адукацыі, члены і актыў прафсаюзных арганізацый прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”.

На плошчы ў 178 гек­тараў выса­джана больш за 1080 тысяч маленькіх дрэўцаў. Самая высокая актыўнасць прафсаюзных актывістаў у Буда-Кашалёўскім, Лельчыцкім, Мазырскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Чачэрскім раёнах. Дарэчы, у высадцы лесу ў Гомельскім раёне прыняў удзел і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза Мікалай Філіпцоў. Прафсаюзнымі лідарамі высаджана каля 20 тысяч дрэў.

У Петрыкаўскім раёне ў­дзел у акцыі прынялі прадстаўнікі 28 калектываў устаноў адукацыі. Пасаджана больш як 50 га лесу, закладзены тры алеі дрэў і алея ягадных культур. Зроблены і ўсталяваны ў лясных масівах 250 шпакоўняў. Прыбраны вялікія тэрыторыі вакол лясных масіваў.

120 выкладчыкаў і студэнтаў ГДУ імя Ф.Скарыны на тэрыторыі Каранёўскага лясніцтва арганізавалі пасадку лесу на плошчы 10 га. Студэнты і супрацоўнікі ГДТУ імя П.В.Сухога добраўпарадкавалі тэрыторыю ўніверсітэта і высадзілі 50 дрэў. Супрацоўнікі ўстаноў адукацыі Гомеля на працягу тыдня высадзілі больш за 1200 дрэў на тэрыторыі вакол устаноў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.