Раўбічы. Біятлон. Першы медаль беларусаў

- 12:20Спартыўныя падзеі

Учора першы медаль у скарбонку беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў, які праходзіць у спартыўным комплексе “Раўбічы”, прынесла біятланістка Дар’я Блашко. Яна стала першай у спрынтарскай гонцы на 6 км сярод дзяўчат (да 19 гадоў).

На двух агнявых рубяжах, як і ў самім спрынце, Дар’я прадэманстравала абсалютную ўпэўненасць. Пасля першай стральбы яна займала трэцюю пазіцыю, а пасля другой аказалася на першым месцы і захавала перавагу да канца гонкі. Фінішавала Дар’я з вынікам 16 хв. 26,4 сек. Больш за 5 секунд саступіла беларусцы аўстрыйка Джулія Швайгер. Замыкае тройку лідараў нарвежка Інгрыд Тандрэволд з адставаннем ад Дар’і Блашко на 6,2 сек.
Таксама ў пяцёрку лепшых трапілі беларускія біятланісткі Дзінара Алімбекава і Ганна Сола.

Падрыхтавала Наталля АЛЁХІНА.
Фота Аляксандра ШЭЛЕГАВА.