Разам з Айбалітам

Дзень мыцынскага работніка — не проста нагода сказаць “дзякуй” прафесіяналам у белых халатах, але і магчымасць праявіць павагу да тых, хто штодня ратуе жыццё, абараняе ад хвароб, дапамагае вярнуць радасць жыцця і ўпэўненасць у сабе і ўласных сілах. У рамках Дня медыцынскага работніка ў яслях-садзе № 13 Смаргоні прайшло мерапрыемства для дзяцей “Добры дзень, Айбаліт!”.

У госці да дзяцей прыходзіў адзін з любімых казачных герояў — доктар Айбаліт. Дзеці паўтарылі асноўныя складнікі здароўя: заняткі фізкультурай, гігіенічныя навыкі, ужыванне ў ежу карысных прадуктаў, загартоўванне.

Выхаванцы старэйшых груп пабывалі на экскурсіі ў медыцынскім кабінеце і даведаліся аб працы медыцынскай сястры. Настасся Андрэеўна распавяла, што ў кожнага дзіцяці ёсць свая медыцынская карта, як і навошта складаецца меню. Дзеці пабывалі ў працэдурным кабінеце, разгледзелі вялікія шалі і велізарны ростамер.

Выхаванцы малодшай групы павіншавалі нашу любімую медсястру з прафесійным святам і падарылі ёй невялікія падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *