Разам за здаровую будучыню

- 16:56Нам пішуць

Для прадуктыўнай прафілактычнай работы ў школе неабходна арганізоўваць цеснае супрацоўніцтва з органамі і ўстановамі сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў.

Фота да матэрыяла: Разам за здаровую будучыню.Канюхоўскі яслі-сад — сярэдняя школа мае станоўчы вопыт арганізацыі сацыяльнага супрацоўніцтва з усімі органамі сістэмы прафілактыкі Бераставіцкага раёна, як па кірунку прафілактыкі, так і ў рамках інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання рухальнай культуры суб’ектаў адукацыйнай прасторы сельскай школы” (РАУС, РАНС, РЭС, ІСН, памежная застава “Сямёнаўка”, КСУП “Макараўцы”, Канюхоўскі ФАП, філіял “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” і інш.). Сярод формаў работы па прафілактыцы рознага роду залежнасцяў, безнагляднасці, правапарушэнняў, сямейнага недабрабыту выкарыстоўваюцца не толькі гутаркі, класныя гадзіны, сустрэчы, акцыі, экскурсіі, трэнінгі, але і сумесныя спартыўныя мерапрыемствы, якія спрыяюць фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця, рухальнай актыўнасці і, што немалаважна, карыстаюцца асаблівай цікавасцю і папулярнасцю ў навучэнцаў.

Так, у канцы кастрычніка традыцыйна ладзілася антынаркатычная акцыя “Місія — жыць!”, падчас якой арганізаваны флэшмоб “Місія — жыць!”, міні-акцыя “Спыніся! За кайфам — бездань!”, кніжная выстаўка “Наркаманія — дарога ў нікуды!”, дыялог “Шкода ўжывання наркотыкаў і іх негатыўныя наступствы на арганізм і жыццё чалавека”, дыскатэка “У краіне цудаў” і г. д.

Фота да матэрыяла: Разам за здаровую будучыню.У рамках антынаркатычнай акцыі па традыцыі адбылася сяброўская сустрэча па валейболе паміж камандамі супрацоўнікаў Бераставіцкага РЭС і зборнай каманды ўстановы адукацыі. Гульня прайшла ў сяброўскай, але спаборніцкай атмасферы. Атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці і добрага настрою.

Такім чынам, сумесная работа адміністрацыі школы, педкалектыву і работнікаў розных структур дае станоўчы вынік: навучэнцы актыўна ўключаюцца ў творчую дзейнасць, удзельнічаюць у школьных, раённых і абласных мерапрыемствах і дамагаюцца добрых вынікаў, а пасля заканчэння школы паспяхова працягваюць навучанне ў розных установах краіны.

Наталля ШМАРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.